Купалле, Joninės і летні сонцаварот
tripstrip, 06/07/2024У маёй беларускай вёсцы паміж Мірам і Наваградкам Купалле святкавалася заўсёды ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Апынуўшыся ў Вільні я была здзіўлена як назвай падобнага свята, так і датамі яго святкавання. Чаму Joninės? Чаму ў ноч з 23 на 24 чэрвеня?
Каб адказаць на гэтыя пытанні трэба крышачку паглыбіцца ў астраномію, юліянскі ды грыгарыянскі календары і літоўскую мову.
У старажытныя часы нашыя продкі ладзілі свята ў дзень летняга сонцаварота.
Тэмы: