Агляд аўдыягідаў-канструктараў

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: @wayhomestudio, freepik.com

У гэтым артыкуле я распавяду, што ўяўляюць сабой мабільныя дадаткі з аўдыягідамі для працы якіх не патрэбен Інтэрнэт. А таксама зраблю агляд трох Інтэрнэт-платформ, якія даюць магчымасць аўтарам ствараць асабістыя аўдыягіды і карыстаца імі на мабільным дадатку для смартфона падчас шпацыру па вызначаным у гідзе маршруце. Акрамя традыцыйных экскурсій у складзе арганізаванай группы з экскурсаводам, зараз ёсць магчымасць самастойнага шпацыра па абраным маршруце з дапамогай аўдыягіда. Існуе вялікая колькасць Інтэрнэн-платформ, якія прапануюць такую паслугу. Іх можна падзяліць на два віда:

  • Платформы якія толькі распаўсюджваюць аўдыяэкскурсіі. Звычайна яны платныя.
  • Платформы на якіх ёсць магчымасць любому карыстальніку стать аўтарам і стварыць асабісты аўдыёгід. У залежнасці ад платформы такія экскурсіі могуць быць як платнымі, так і бясплатнымі.

Менавіта пра апошні від Інтэрнэт-платформ пойдзе гаворка ў гэтым артыкуле, якія даюць карыстальнікам доступ да сістэмы кіравання кантэнтам (Content Management System). Першы раз, калі я пазнаёмілася з гэтай сістэмай яна мне нагадала сацыяльныя сеткі, але з кантэнтам ў выглядзе аўдыягідаў замест звыклых нам фатаграфій у Instagram і відэа ў TikTok.

Аўдыягіды складаюцца з:

  • Мапы, на якой пазначана лінія маршрута;
  • Кропак на мапе, ў якіх знаходзяцца выдатнасці;
  • Фотаздымкаў з выдатнасцямі (не абавязкова);
  • Тэкставага апісання да кожнай кропкі;
  • Аўдыяфайла з апісаннем выдатнасці.

Карыстаючыся інтэрнэт-платформай аўдыяэкскурсіі можна праглядзець на камп’ютары седзячы дома. Але створаны яны перш за ўсё для таго, каб імі карыстацца на мясцовасці. Для гэтага трэба:

  • усталяваць на тэлефон мабільны дадатак ад інтэрнэт-платформы, на якой спадабалася пэўная экскурсія,
  • запампаваць файл з экскурсіяй на тэлефон, каб ім можна было карыстацца нават без Інтэрнэта,
  • прыйсці на месца з якога пачынаецца экскурсія, уключыць у мабільным дадатку аўдыё з апісаннем першай кропкі,
  • ісці па заданым экскурсіяй маршруце са слухаўкамі ў вушах.

Новыя аўдыязапісы з апісаннем наступных кропак з выдатнасцямі будуць уключацца самастойна, калі вы будзеце набліжацца да пэўнай кропкі. Ваша местазнаходжанне вызначаецца з дапамогай GPS прыёмніка, які па змоўчванню ўбудаваны ва ўсе сучастныя смартфоны. Для працы GPS прыёмніка не патрэбен Інтэрнэт.

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com

Першай Інтэрнэт-платформай з якой я пазнаёмілася называлася izi.travel. Гэта было яшчэ да пандэміі. У тыя часы я шмат падарожнічала і заўсёды перад кожнай пааездкай шукала інфармацыю пра месца, куды збіраюся трапіць, бо захапляюся самастойнымі падарожжамі. Арганізаваныя экскурсіі мне не зайшлі, бо падчас тых некалькіх якія здарыліся ў маім жыцці, мне не спадабалася, што трэба было стаяць у чарзе, каб зрабіць фотаздымак пэўнай выдатнасці, бо на яе фоне імкнуліся зрабіць фота ўсе 40 чалавек з аўтобуса. Пасля такога досведу я імкнулася заўсёды маршрут ствараць сама і ісці па ім у нешматлікай кампаніі сяброў.

Аднойчы, падчас пошуку інфармацыі пра наступны горад куды я збіралася трапіць, я знайшла сайт на якім былі размешчаны аўдыягіды. Адна экскурсія мне добра пасавала. У мяне было мала часу, каб разбірацца як дакладна працуе аўдыягід. Я толькі ўсталявала патрэбны мабільны дадатак на тэлефон і спампавала файл з аўдыягідам. Мне падалося, што калі я буду ісці па маршруце я мушу сама кожны раз ціснуць кнопку з агучкай, каб паслухаць аповед пра пэўнае месца ля якога я буду знаходзіцца. У пачатку так усё і адбылося. Каля першай кропкі я паслухала гісторыю пра будынак, паглядзела па мапе ў які бок рухацца далей, пакінула слухаўкі ў вушах, а тэлефон паклала ў кішэню. SIM-карту з тэлефона я дастала загаддзя, бо была ў суседняй краіне, і не хацела каб выпадкова за карыстанне Інтэрнэтам у роўмінгу ў мяне спісалі грошы. І тут рапрам праз крокаў дзесяць я пачула голас: “Асцярожна, наперадзе вуліца з інтэнсіўным рухам, будзьце ўважлівымі”. Я ад нечаканасці спынілася. Гляджу наперад , а там сапраўды вуліца з інтэнсіўным рухам. Так я зразумела, што дадатак з аўдыягідамі працуе без Інтэрнэта, праз GPS. Ен вызначае дзе знаходзіцца карыстальнік і запускае адпаведны аўдыяфайл. Стваральнікі гідаў дадаюць да іх навігацыйныя падказкі, накшталт такой, якую так знянацку пачула я.

Калі я пачала больш пільна вывучаць сайт izi.travel, то даведалася, што стварыць асабістую экскурсію можа любы зарэгістраваны карыстальнік. Так з’явілася мая першая аўдыяэкскурсія па адной мінскай вуліцы “Графіці на вул. Кастрычніцкая”.

Ніжэй я зрабіла агляд трох Інтэрнэт-платформ на якіх карыстальнікі могуць ствараць свае аўдыягіды і якімі можна карыстацца з дапамогай мабільнага дадатака праз GPS, то бок для працы запампованных на тэлефон аўдыягідаў не патрэбен Інтэрнэт. Пры аглядзе платформ асаблівую ўвагу я надавала колькасці экскурсій па Беларусі якія ўжо зробленыя і магчымасці ствараць экскурсію на беларускай мове.

izi-travelІнтэрнэт-платформа izi.travel

У параўнянні з іншымі двума Інтэрнэт платформамі пра якія пойдзе гаворка, на izi.travel ужо створана 350 аўдыяэкскурсій па Беларусі на розных мовах, з іх каля 70-ці на беларускай мове. Дарэчы менавіта ў гэтым канструктары гідаў ёсць магчымасць абраць мову экскурсіі беларускую, у адрозненні ад іншых.

На платформе izi.travel карыстальнікі ствараюць экскурсіі бясплатна і самі вырашаюць на якіх умовах іншыя будуць імі карыстацца: задарма, ці за плату. Каб зрабіць экскурсію платнай, трэба стасавацца са службай падтрымкі. На сайце ёсць інфармацыя аб тым, што пэўны адсотак ад продажы гідаў будуць утрымліваць стваральнікі izi.travel, але не пазначана які.

izi.travel. Мінск. Графіці на вул. Кастрычніцкая

Усе аўдыягіды можна праглядзець і паслухаць як на сайце платформы, так і ў мабільным дадатку, нават ў далечыні ад кропак экскурсіі, але у гэтым выпадку аўдыё не будзе прайгрывацца аўтаматычна.

SmartGuideІнтэрнэт-платформа SmartGuide

На гэтай платформе ёсць дзве экскурсіі па Мінску на ангельскай і рускай мовах. Іншых экскурсій па Беларусі на ёй няма. Для стварэння аўдыягіда нельга абраць беларускую мову.

І ствараць экскурсіі, і карыстацца большасцю з іх можна бясплатна. Калі аўтары размяшчаюць аўдыягіды для бясплатнага карыстання, яны ўсё адно атрымліваюць штомесяц грашовую ўзнагароду ў залежнасці ад таго, колькі разоў карысталіся створаным аўдыягідам цягам месяца. Акрамя гэтага на сайце ёсць магчымасць зрабіць аўдыягід платным. У гэтым выпадку аўтары аўдыягідаў атрымліваюць 70% ад агульнай сумы продажу іх экскурсій, без уліку падатку на дабаўлены кошт.

SmartGuide. Hello, Minsk!

Карыстальнікі аўдыягідамі маюць магчымасць паглядзець на сайце платформы мапу з кропкамі для абранай экскурсіі, фотаздымкі да кожнай кропкі, а таксама першыя радкі тэкста з апісаннем пэўнай выдатнасці. Паслухаць аўдыя, ці прачытаць смастойна ўвесь тэкст з апісаннем магчыма толькі ў мабільным дадатку.

VoiceMapІнтэрнэт-платформа VoiceMap

На гэтай платформе няма ніводнага аўдыягіда па Беларусі. Першая экскурсія павінна быць створана абавязкова на ангельскай мове. Потым яе можна перакласці на любую з 11 моў з якімі працуе сайт, але ў гэтым спісе няма беларускай мовы.

Стваральнік мусіць абавязкова выбраць кошт аўдыягіда, але не які заўгодна, а ў прамежку паміж 3,99$ - 19,99$. Магчымасць зрабіць сваю экскурсію бясплатнай ёсць толькі ў тых аўтараў, якія плоцяць за акаўнты ад 620$ у год. З такімі ўмовамі, зразумела, што большасць аўдыятураў на платформе платныя.

VoiceMap. Walk the Old Town of Vilnius

Калі экскурсія платная, то на сайце платформы можна паглядзець мапу з кропкамі, тэкставае апісанне выдатнасцяў і фотаздымкі, а таксама паслухаць аўдыязапісы для першых трох кропак. Калі экскурсія бясплатная, то на сайце дасяжныя аўдыя да ўсіх кропак. У мабільным дадатку да любой экскурсіі магчыма паглядзець мапу з кропамі-выдатнасцямі. Паслухаць аўдыя магчыма толькі пасля запампоўкі экскурсіі на тэлефон. У платных экскурсіях, як і на сайце, ёсць магчымасць бясплатна паслухаць аўдыя толькі для першых трох кропак. Тэкставага апісання для кожнай кропкі і фотаздамкаў у мабільным дадатку няма. Каб паглядзець на мабільным дадатку любую экскурсію трэба абавязкова дазволіць яму выкарыстоўваць вашу геалакацыю, нават калі вы знаходзіцеся ў адлегласць ад месца экскурсіі. Без геалакацыі дадатак будзе яе настойліва патрабаваць і завісаць.

Вынікі агляду трох платформ з аўдыягідамі
  izi.travel SmartGuide VoiceMap
Праца праз GPS + + +
Магчымасць зрабіць аўдыягід бясплатным + + Толькі на платным акаўнце
Магчымасць зрабіць аўдыягід платным + + +
Магчымасць ствараць аўдыягіды на беларускай мове +
Інфармацыя, якая дасяжна на сайце платформы Мапа з кропкамі
Фотаздымкі выдатнасцяў
Тэкставае апісанне
Аўдыязапіс
Мапа з кропкамі
Фотаздымкі выдатнасцяў
Тэкставае апісанне (толькі першыя радкі)
Мапа з кропкамі
Фотаздымкі выдатнасцяў
Тэкставае апісанне
Інфармацыя, якая дасяжна ў мабільным дадатку Мапа з кропкамі
Фотаздымкі выдатнасцяў
Тэкставае апісанне
Аўдыязапіс
Мапа з кропкамі
Фотаздымкі выдатнасцяў
Тэкставае апісанне
Аўдыязапіс
Мапа з кропкамі
Фотаздымкі выдатнасцяў
Тэкставае апісанне (толькі ўводзіны, для кожнай кропкі няма)
Аўдыязапіс
Наяўнасць аўдыягідаў па Беларусі 350 2
Наяўнасць аўдыягідаў па Беларусі на беларускай мове 70

Напрыканцы хачу адзначыць, што па Беларусі на беларускай мове створана не так шмат экскурсій. На ангельскай мове значна больш, але яны сканцэнтраваны амаль ўсе на адной платформе.

Аўтарка: Таццяна Віркоўская

 

Как найти жилье по выгодным ценам? Смотрите варианты:

  • Сравните цены на отели и хостелы на самых известных системах бронирования;
  • Booking – акции и специальные "предложения дня".
  • AirBnB – аренда квартир и комнат от хозяев. Зарегистрируйся и получи скидку 40$ на первое бронирование! При регистрации оставляйте язык "English", иначе скидка будет меньше.
 
Темы: 
Поделиться: 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.